Сучасны мастацкі тэатр аднавіў працу ў Кіеве

Сучасны мастацкі тэатр цяпер аднавіў працу ў Кіеве. 20 траўня ў Кіеве адбылася прэм'ера спектакля паводле рамана Сашы Філіпенкі «Былы сын», паведамляе «Еўрарадыё».

teatr_2506.jpg


Сучасны мастацкі тэатр пасля выгнання з Беларусі аднавіў працу ў Кіеве, піша ТГ-канал by_culture.
20 траўня ў Кіеве адбылася прэм'ера спектакля паводле рамана Сашы Філіпенкі "Былы сын". Кіраўнік тэатра і рэжысёр Уладзімір Ушакоў анансаваў некалькі новых спектакляў да канца года, а таксама плануе гастролі Тэатра.
Артысты тэатра ў 2020-м выступілі за палітычныя перамены ў краіне і супраць гвалту з боку сілавікоў. Пасля гэтага тэатру адмовілі ў аэндзе памяшкання, а потым сталі забараняць паказы. Адзін з вядучых артыстаў тэатра Дзяніс Дудзінскі пад ціскам быў вымушаны з'ехаць з Беларусі.