Святлана Алексіевіч прэзентуе «Час сэканд хэнд» на Мінскім кніжным кірмашы 8 лютага

«Раскрытая таямніца, хто будзе ганаровым госцем Мінскай кніжнай выставы. Гэта — Святлана Алексіевіч», — піша ў сваім блогу пісьменнік Андрэй Жвалеўскі.



czas_sekand_hend.jpg

У суботу, 8 лютага, на Мінскім міжнародным кніжным кірмашы (вул. Купалы, 27) адбудзецца сустрэча з пісьменніцай Святланай Алексіевіч і прэзентацыя яе новай кнігі «Час сэканд хэнд».
Стэнд «Белкнігі», 12.00—14.00. Вядзе сустрэчу генеральны дырэктар выдавецтва «Время» Барыс Пастэрнак.
nn.by