Talaka.Афіша — новы краўдсорсінг-праект, які аб'яднае ўсе супольнасці Беларусі

Talaka.Афіша створана для таго, каб стаць зручным навігатарам па нефармальным падзеям Беларусі. Раней многія цікавыя мерапрыемствы часта заставаліся без належнай увагі і наведвальнікаў. Афіша заклікае змяніць гэтую тэндэнцыю і развіваць супольнасці праз іх падзеі.



talaka_afisha_obschij_vid.jpg

"Год таму прыйшло разуменне, што ў Мінску адбываецца вельмі шмат розных сустрэч аднадумцаў, майстар-класаў, мітапаў, абмеркаванняў, лекцый па самых розных тэмах і ў самых розных фарматах. Па сабе і сваіх знаёмых ўбачыла — дзякуючы менавіта нефармальным падзеям, асабістым сустрэчам людзей па нейкай тэматыцы, спробам ўдзелу можна выявіць сваё прызначэнне або любімае хобі. Менавіта рэалізацыя сябе робіць людзей шчаслівымі. Усё, што трэба зрабіць, каб дапамагчы гэтага — арганізаваць нагляднасць гэтых падзей для мінчан, якія адчуваюць дэфіцыт ведаў пра цікавыя падзеях, якія развіваюць",распавядае ідэю стварэння Talaka.Афішы Наталля Юшкевіч, сябра аргкамітэта і адна з рэдактараў, арганізатар гарадскога "Фестывалю на Грушаўцы".

Каманда праекта сфармавалася, як адкрытая рада аргкамітэта, на базе платформы Talaka.by, дзе і праходзіла рэалізацыя праекта. У каманду ўвайшлі 12 рэдактараў, прафесійныя распрацоўшчыкі і дызайнеры.

logo.jpg

Як гэта працуе?

Змест Афішы сфакусаваны на нефармальных падзеях горада, акрамя гэтага ў яе патрапяць і іншыя падзеі, цікавыя актыўнаму гараджаніну. Падзеі збіраюцца па прынцыпе калектыўнага напаўнення (краўдсорсінга) — кожны жадаючы можа дадаць сваю падзею, якую ён праводзіць, альбо пра якую ён даведаўся. Для выгоды навігацыі ў Афішы выкарыстаны просты інтэрфейс і фільтры па тэмах (а іх больш за 20), часе і характары падзеі. Гэта дазволіць кожнаму падбіраць афішу падзей па сваіх інтарэсах.

Мы ўвесь час думаем, чым, акрамя дапамогі ў рэалізацыі праектаў, мы можам дапамагчы супольнасцям Беларусі і людзям, якія хочуць развівацца і развіваць нашую краіну. Адной з галоўных патрэбаў была пляцоўка, дзе можна распавядаць і дазнавацца пра мерапрыемствы. Менавіта таму мы ўключыліся ў ініцыятыву стварэння афішы нефармальных падзей.” — тлумачыць Яўген Клішэвіч, сацыяльны прадпрымальнік, кіраўнік платформы Talaka.by.

Праект стварэння Talaka.Афішы некамерцыйны. Каманда ўпэўненая, што Афіша стане папулярным інструментам па навігацыі і распаўсюду інфармацыі пра нефармальныя падзеі. У бліжэйшых планах каманды праекта — пошук рэдактараў-валанцёраў у рэгіёнах і распрацоўка механізмаў інтэлектуальнага падбору падзей для карыстальнікаў, што зробіць выкарыстанне Афішы больш зручным.

Афіцыйны запуск Talaka.Афішы адбудзецца 21 лютага. Старонкі Афішы есць таксама ва Уконтакце, Фэйсбуку і Твіттары.