Тэхна-блюз па-беларуску: Intelligency прадставіў новы альбом
Малады мінскі гурт Intelligency, які напрыканцы мінулага года выпусціў сваю дэбютную кружэлку, прэзентаваў другі дыск
«TechnoBlues» 15 красавіка ў клубе «Re:public»
Pыхтаваць дыск музыкі пачалі ўвосень 2016. І па іх словах, усё было
запісана цалкам сваімі сіламі і за свой кошт. У кружэлку увайшло 10 кампазіцый,
7 з якіх на англійскай мове, дзве на беларускай. Асобна стаіць трэк «Adnoe», які выйшла адразу на трох
мовах: украінскай, беларускай і рускай.
Другі дыск атрымаўся больш дынамічным і менш загянутым. Палепшылася і інстументальная частка.
Гучанню гэтага
студыйніка можа нават пазайдросніць не адна беларуская каманда. Чуваць, што
запіс зведзены якасна. Атрымаўся прадукт еўрапейкага стандарту.
Хаця пра прэзентацыю
было вядома яшчэ ў снежні мінулага года, сабраць адну з самых вялікі мінскіх канцэртных
пляцовак цалкам не атрымалася. Аднак на канцэрт прыйшло не мала прыхільнікаў і,
асабліва, прыхільніц гэтага гурта. Intelligency ўсё ж больш вядомы сваімі
выступамі на вольным паветры, асабліва на леташняй «Пешаходцы».
На канцэрце-прэзентацыі
з гуртом быў цэлы камерны аркестр у складзе струнных і духавых інстурментаў.
Такое спалучэнне для электроннай танцавальнай музыкі даволі незвычайнае.
Сам жа
канцэрт склаўся з 3 частак: самой прэзентацыі, лепшых песень і двух трэкаў у
фармаце дуэта. Музыкі спяваюць у большсці па-англіску, але ў мінулым годзе гурт
выпусціў па-беларуску міні-альбом «Мова». Кампазыцыі з гэтай кружэлкі цёпла ўспрыняла
публіка ў другім сэце.
За амаль тры
гадзіны гурт падарыў наведвальнікам сапраўную асалоду ад якаснай і сучаснай
музыкі. На жаль, не так шмат у Беларусі добрых прадстаўнікоў электроннай
музыкі.
Фота Паўла Аксіновіча