Абвешчаны ментары і журы конкурсу «Заспявай 4x4»
Сёлета фіналістаў музычнага конкурсу маладых выканаўцаў чакаюць навучальная сесія, запіс песні і выпускныя канцэрты, а пераможца атрымае да ўсяго грашовы прыз і здымкі кліпа.

Зміцер Літвіновіч, адзін з ментараў у конкурсе «Засьпявай 4x4»
Да 1 мая прымаюцца заявы на ўдзел у чацвёртым сезоне конкурсу «Заспявай 4x4». Музыкам ва ўзросце ад 18 да 30 галоў прапануецца зрабіць дэма-запіс песні на верш сучаснага беларускага паэта.
З усіх заяваў у фінал трапяць сёлета чацвёра выканаўцаў (гуртоў). Іх чакае навучальная сесія, якую правядуць адмыслоўцы ў музычнай сферы, а таксама праца ў студыі ды справаздачныя канцэрты. «У гэтым сезоне мы вырашылі пашырыць адукацыйны складнік, каб маладыя выканаўцы атрымалі не толькі грашовы прыз, як тое было раней, але і канкрэтныя веды. Плануем зрабіць заняткі па вакале, гукавым дызайне, прасоўванню сваёй творчасці ды яшчэ шмат цікавага. Гэтая справа можа стаць падмуркам для нацыянальнага музычнага рэаліці-шоў у далейшым», — кажа кіраўнік парталу TuzinFM і прадусар конкурсу Сяргей Будкін.

Сяргей Доўгушаў, адзін з ментараў у конкурсе «Засьпявай 4x4»
У якасці ментараў у конкурсе «Засьпявай 4x4» удзельнічаюць:
· Сяргей Доўгушаў, музыка, кампазітар, выкладчык, прадзюсар, фолк- і рок-спявак, лідар гурту “Vuraj”, кіраўнік праекту «Спеўны сход», саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі;
· Зміцер Літвіновіч (Diamos Roll), саўнддызайнэр, ды-джэй, прадзюсар, лідар гурту Cherryvata, кіраўнік лэйблу электроннай музыкі «Ezhevika»;
· Віталь Рыжкоў, паэт, музыка, лідэр праекту “Angst”, удзельнік рэп-фармацыі «Belaroots»;
· Алег Хаменка, музыка, прадзюсар, выкладчык, лідар гурту «Палац».

Алег Хаменка, адзін з ментараў у конкурсе «Засьпявай 4x4»
Усе ментары разам з арганізатарамі конкурсу Сяргеем Будкіным і кіраўніком фонду «Вяртанне» Паўлам Бераговічам увойдуць у склад журы. Пераможцу, акрамя тэорыі і практыкі, чакае прыз у 1000 BYN (каля 500 еўра) на рэалізацыю сваёй далейшай творчай задумы, а таксама кліп ад рэжысёра Арцёма Лобача.

Віталь Рыжкоў, адзін, адзін з ментараў у конкурсе «Засьпявай 4x4»
Падрабязней пра ўмовы «Заспявай 4х4» — http://tuzinfm.by/article/3799/zaspiavaj-u-novym-farmacie-4x4.html
