У Астравецкай бібліятэцы — экспазіцыя, прысвечаная Адаму Мальдзісу
Выстава, прысвечаная прафесару-беларусісту, слыннаму навукоўцу і пісьменніку Адаму Мальдзісу, з’явіцца ў Астраўцы.
Памяці Адама Мальдзіса — літаратуразнаўцы, гісторыка і пісьменніка — прысвечана экспазіцыя ў мясцовай бібліятэцы.
У Астравецкай раённай бібліятэцы пад кіраўніцтвам яе дырэктара Наталлі Ачарэтавай ствараецца музейная экспазіцыя, прысвечаная славутаму земляку, Адаму Іосіфавічу Мальдзісу. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў Яраслаў Мальдзіс.
Славуты навуковец і пісьменнік Адам Мальдзіс памёр 3 студзеня. Яго пахавалі на радзіме — у вёсцы Задворнікі, на Астравеччыне.
У Астаўцы адну з вуліц хочуць назваць у гонар Адама Мальдзіса. Прынамсі, такую ідэю агучылі ў Астравецкім райвыканкаме.