У Беларусі ствараецца анталогія мастацкіх твораў аб жыцці гей-супольнасці

Праект Уладзіслава Гарбацкага «Мальцы выходзяць з-пад кантролю» да 1 верасня 2020 збірае мастацкія тэксты (проза, паэзія) аўтараў і аўтарак (беларускіх, а таксама замежных), напісаныя па-беларуску і прысвечаныя жыццю, досведу геяў Беларусі.

304849.p.jpg

Творы могуць быць як рэалістычныя, так і фантазійна-ўтапічныя. Аўтары ставяць сабе мэтай сабраць і апублікаваць своеасаблівую анталогію твораў аб жыцці мясцовых геяў.
Што адбываецца, калі паняткі «літаратура» і «гомасексуальнасць» сыходзяцца? Што адбываецца, калі хлопцы пачынаюць выходзіць з-пад (гетэра)кантролю і пісаць пра свае адчуванні, патрэбы, задаволенасці, але таксама і незадаволенасці? Што нясе і прынясе гэты выхад з-пад кантролю пэўнай часткі грамадства? Ці існуе беларуская гейлітаратура? Калі так, у чым ейнае пасланне? Гэта толькі прыблізнае апісанне праекту і прыблізныя пытанні, якія аўтары ставяць перад сабою ў дадзеным праекце.
У межах анталогіі прозы і паэзіі «Мальцы выходзяць з-пад кантролю» прапануецца звузіць кола інтарэсаў і сфакусавацца на сувязі літаратуры і мужчынскай гомасексуальнасці ў Беларусі. Дадзеная анталогія не ігнаруе іншыя вымярэнні ЛГБТК, як і не адкідвае важнага інтэрсекцыйнага падыходу да гендарнага змагання і эмансіпацыі, але проста спрабуе пакуль што пачуць, распазнаць голас гей-пісьма ці літаратуры, якая ахоплівае мужчынскую гомасексуальнасць. У перспектыве бачыцца выхад не толькі гей-анталогіі, але таксама лесбіанталогіі і ЛГБТК.
Патрабаванні да тэкстаў:
— Мастацкі тэкст;— Напісаны па-беларуску (як на тарашкевіцы, так і на наркамаўцы);— Перавага аддаецца малой і сярэдняй прозе (нарысы, аповяды, навэлы, аповесці), пры гэтым прымаюцца і раманы. Абмежаванняў у паэзіі няма;— Падаць тэкст да 1 верасня 2020 году.— Тэкст ці тэксты просьба дапоўніць кароткай інфармацыяй пра аўтара, аўтарку, калі аўтарства не ананімнае. Прымаюцца тэксты падпісаныя псеўданімам, а таксама тэксты ананімныя.
Прапановы дасылаць з пазнакай «Мальцы выходзяць з-пад кантролю» на адрас info@harbacki.eu
makeout.by