У Горках у Дзень горада планавалася адкрыць памятны знак Пятру І
На дадзены момант аб'ява аб адкрыцці знікла.
![zam_tutby_phsl_kolonia_001_1.jpg zam_tutby_phsl_kolonia_001_1.jpg](/img/v1/images/zam_tutby_phsl_kolonia_001_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Горках (Магілёўская вобласць) 26 чэрвеня адсвяткуюць 75-лютню гадавіну з дня вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Урачыстасць хацелі ўпрыгожыць памятным знакам аб расійскім імператары Пятры I. На гэта звярнулі ўвагу нашы калегі з Reformation.
Чым для Беларусі запомніўся Пётр I?
Пётр I — той самы імператар, які ў 1705 разбурыў Сафійскі сабор у Полацку, забіўшы пры гэтым пецярых святароў. Бессэнсоўная жорсткасць манарха абурыла грамадскасць. А падчас Паўночнай вайны (1700-1721 гады) у верасні 1708 года ён загадаў спаліць і разбурыць Магілёў. Хаця многія гісторыкі лічаць, што ваеннай неабходнасці ў гэтым не было. У тым жа годзе ён спаліў горад Віцебск.
Што будзе ў Горках?
Памятны знак аб знаходжанні Пятра I у Горках планавалі адкрыць па адрасе вуліца Якубоўскага, 20. Але неўзабаве гэтую інфармацыю з афіцыйнай праграмы прыбралі. Як прыбралі яе з раённай газеты «Горацкі веснік», аднак дадзеныя захаваліся ў кэшы:
![content___________1.jpg content___________1.jpg](/img/v1/images/content___________1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![content_7888.jpg content_7888.jpg](/img/v1/images/content_7888.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)