У Мінску адзначаць дзень народзінаў Марка Шагала
7 ліпеня Нацыянальный цэнтр сучасных мастацтваў святкуе дзень народзінаў Марка Шагала і запрашае далучацца.
![elpfnqgw4206u01hchye3hzpxlyjgn1e.jpg elpfnqgw4206u01hchye3hzpxlyjgn1e.jpg](/img/v1/images/elpfnqgw4206u01hchye3hzpxlyjgn1e.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нацыянальный цэнтр сучасных мастацтваў 7 ліпеня святкуе дзень народзінаў Марка Шагала.
Вас чакаюць:
Майстар-клас «Маляўнічыя фантазіі» (6+).
Майстар-клас «Што ўбачылі мае вочы...» (12+).
Экскурсія па выставе «Марк Шагал: мастацтва бачыць свет сэрцам».
Куратарская экскурсія Надзеі Хмыль па выставе «Навык шчасця».
Прагляд і абмеркаванне мультфільма «Марк Шагал. Пачатак» (рэжысёр Алена Пяткевіч).
Адкрытая экскурсія «Біблія Марка Шагала. Зварот заснавальніка авангарду».
Artist-talk з мастаком, удзельнікам выставы «Шагал. La Bible» Міхаілам Дайлідавым.
Глядзіце праграму цалкам па спасылцы і рэгіструйцеся на імпрэзы!
Запісацца можна таксама па тэлефоне: +375 (17) 235-03-31.
Дата: 7 ліпеня
Час: з 11.00
Месца: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, вул. Някрасава, 3 і пр-т Незалежнасці, 47, Мінск
Паводле budzma.org