У Віцебску разбурылі стогадовы дом
Знос будынкаў №2 і №4 па вуліцы Цітова быў прадугледжаны ў сувязі з рэканструкцыяй Полацкага пуцеправоду. У горадзе не знайшлося магчымасці, каб захаваць цагляныя дамы, збудаваныя ў пачатку ХХ стагоддзя.

У афіцыйны Збор помнікаў архітэктуры яны не ўключаныя, хоць і з’яўляюцца цікавымі гістарычнымі аб’ектамі.
Віцебская гарадская забудова пачала фармавацца тут яшчэ ў XVIII стагоддзі, уздоўж дарогі на Полацк. Таму і першая назва гэтай вуліцы — Полацкая. Толькі ў 1961 годзе яе перайменавалі ў гонар касманаўта Германа Цітова.

Дома №4 па уліцы Цітова ўжо няма, на чарзе №2. Усяго мяркуюць знесці 7 будынкаў у раёне будоўлі, з іх мінімум 4 — пачатку мінулага стагоддзя.
Былым насельнікам паводле рашэння аблвыканкама далі іншыя кватэры.
Ганна Ліпка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі