У Францыі ў гэтым годзе ўпершыню пройдуць Беларускія музычныя сезоны

У Францыі  сёлета ўпершыню пройдзе міжнародны музычны форум "Беларускія музычныя сезоны ў Францыі", паведамляе прэс-служба пасольства Беларусі ў Францыі.  



latushka20.jpg

Павел Латушка. Фота ampby.org
Беларускія музычныя сезоны адкрыюцца ў пасольстве Беларусі ў Парыжы 26 мая канцэртам камернай музыкі ў выкананні музыкаў з Беларусі і Нідэрландаў. Яны будуць працягнутыя 12—19 кастрычніка канцэртнымі выступленнямі ў французскай сталіцы маладых беларускіх музыкантаў.
Сезоны праводзяцца з нагоды 10-годдзя творчай дзейнасці франка-беларускай асацыяцыі "Жыццё ў музыцы" з мэтай развіцця беларуска-французскага культурнага супрацоўніцтва, паведамляе прэс-служба пасольства. 24 сакавіка пасол Беларусі ў Францыі — пастаянны прадстаўнік краіны пры ЮНЕСКА Павел Латушка сустрэўся з Георгіем Сасноўскім, кіраўніком гэтай асацыяцыі, якая аказвае падтрымку ў арганізацыі беларускіх культурных мерапрыемстваў у Францыі.
Прынята рашэнне Беларускіх музычных сезонаў у Францыі на пастаяннай аснове.
Таксама да 10-годдзя асацыяцыі ў красавіку ў Нацыянальным мастацкім музеі і Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудуцца канцэрты з удзелам беларускіх і французскіх музыкантаў.
Паводле БелаПАН