У гродзенскім Музеі гісторыі рэлігіі выступіць італьянскі бард Стэфана Кабела

Аўтар і выканаўца з італьянскай Вероны Стэфана Кабела выканае песні на італьянскай, ангельскай, рускай і фінскай мовах. У час канцэрту паміж спеваком і залай не будзе бар’ераў, бо Стэфана вывучаў рускую мову ва ўніверсітэце Вероны, а зараз і сам выкладае ў Улан-Удэ.



get_img_13_1.jpg

Стэфана Кабела не толькі музыка, але і выкладчык гісторыі мастацтваў, журналіст, актывіст “зялёных”, збірае легенды і гісторыі пра шаманізм, займаецца дабрачыннасцю.

Стэфана — не прафесійны музыка, а бард, таму, паводле яго слоў, у ягоных песня тэкст важнейшы за музыку. У канцэрце таксама прымуць удзел выканаўца Таццяна Салаўёва, мультыінструменталіст Аляксандр Блохін і перкусіяніст Ігар Адасік.  

Канцэрт адбудзецца ў Музеі гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16) 13 снежня, пачатак у 19.00.

www.t-styl.info