У Мінску адбудуцца фолк-сустрэчы «Дакраніся да вытокаў»
Грамадска-культурніцкі цэнтр «Арт Сядзіба» распачынае серыю асветніцкіх сустрэч «Дакраніся да вытокаў» у Мінску. Шэраг бясплатных тэматычных мерапрыемстваў пройдзе з 12 сакавіка па сярэдзіну красавіка.
Першая сустрэча пад назвай «Каляндарнае кола святаў» адбудзецца 12 сакавіка ў «Арт Сядзібе» а 19-ай гадзіне. Галоўным выступоўцам будзе даследчык традыцыйнай культуры Аляксей Глушко.
Падчас прэзентацыі можна будзе пазнаёміцца з шэрагам беларускіх святаў, даведацца аб жыцці традыцый у сучасным свеце і аб тым, як можна кожны з нас дакрануцца да сваіх вытокаў. Пасля пройдзе майстар-клас па вырабу птушак да «Гукання вясны». Напрыканцы сустрэчы наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з людзьмі, якія займаюцца народнымі спевамі. А мінскі гурт Re1ikt на ўласным прыкладзе прадэманструе, як можна даць традыцыйным беларускімі песням сучаснае гучанне.
«Дакраніся да вытокаў»
Сустрэча першая «Каляндарнае кола святаў»
12 сакавіка , «Арт Сядзіба» (зав. Інструментальны д.6, оф. 105)
Пачатак: 19:00
Уваход вольны