Запрацаваў 3D-атракцыён «Містычная Беларусь»

29 сакавіка ў гандлёвым цэнтры «ALL» «заслужаны дылетант-падарожнік» Юры Жыгамонт адкрыў першы ў Беларусі бясплатны 3D-атракцыён «ІллюзіALL. Містычная Беларусь».



gi_19035_96177_big.jpg

Фота: Белапан

2 месяцы падрыхтоўкі, 17 дзён працы чатырох мастакоў і больш за 240 выдаткаваных балонаў з фарбай. Вынік: 12 цудаў Беларусі ў 3D, з дапамогай якіх любы жадаючы цалкам бясплатна можа пачаяваць з цмок, аблізаць смятану з гіганцкага драніка, сустрэцца з прывідам Барбары Радзівіл і нават навучыцца кіраваць самым вялікім самазвалам у свеце.

«ІллюзіALL» — гэта бясплатны атракцыён ў павільёне на 170 квадратных метраў. Трохметровыя аб'ёмныя палотны распавядаюць пра містычную Беларусь ў займальнай і нетрывіяльнай форме: дзякуючы 3D-тэхналогіі можна памацаць за кіпцюр агнядышнага цмока, выкупацца з русалкай ў рацэ, пазмагацца на мячах з тэўтонскім ордэнам або схапіць рукамі шаравую маланку, прымасціўшыся на далоні ў Перуна.

«Ствараючы ІллюзіALL, мы ставілі перад сабой мэту сабраць разам самыя розныя беларускія цуды. Выбралі 12, — распавядае пра ідэю 3D-атракцыёну арганізатар і галоўны «ідэолаг» ІллюзіALLа, спецыяліст па маркетынгу кампаніі «А-100 Дэвелапмент» Вольга Цішкевіч. — Наш спіс цудаў  іранічны. Мы наўмысна змешвалі эпохі, стылі і тэхнікі, каб прымусіць легенды, міфы і рэкорды сучаснай Беларусі загаварыць па-новаму».

Пры стварэнні ІллюзіALLа арганізатары выкарыстоўвалі досвед інтэрактыўных выстаў, якія сарвалі аншлаг у Менску: «Ажыўшыя палотны Ван Гога», выставы Леанарда да Вінчы і Мікеланджэла.

Паводле marketing.by