У Пінску знойдзеныя рэшткі царквы XV стагоддзя
У Пінску падчас археалагічных раскопак знойдзеныя рэшткі колішняй царквы святога Сімяона XVстагоддзя. Пра гэта КРЫНІЦА.INFO паведаміў беларускі культуролаг Алесь Суша са спасылкай на вядомага археолага Пятра Лысенку, які і праводзіў раскопкі. Звязацца з самім археолагам, на жаль, не атрымалася.
Фота — Radzima.org
Царква была пабудаваная на сродкі пінскай княгіні Марыі Гаштольд у памяць пра яе мужа, апошняга кіеўскага князя Сямёна Алелькавіча (1420-1470), праўнука вялікага князя літоўскага Альгерда. Царква была разбурана ў XVIIстагоддзі.
Апроч таго, падчас раскопак былі знойдзеныя таксама рэшткі адной са старых сінагог. У ёй знойдзеная казацкая шабля, магчыма, турэцкай вытворчасці. Вядома, што казакі, мякка кажучы, непрыхільна ставіліся да яўрэяў.