Усе мы — у чаканні навагодняга цуду

У Нацыянальным гістарычным музеі адкрываецца навагодні выставачны праект «Музей ёлачных цацак».

img_6344_1_logo_1.jpg


Выстава — частка найбуйнейшай сусветнай калекцыі ёлачных цацак. Кожны год «Музей ёлачных цацак» абнаўляе свае фонды, што дазваляе наведваць выставу бы ў першы раз. Увазе наведвальніка будуць прадстаўлены навагоднія дэкарацыі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі, аналагаў якім няма ні ў адным еўрапейскім музеі.
Прыйшоўшы ў «Музей ёлачных цацак», кожнае дзіця зможа акунуцца ў чароўную казку, а дарослы — вярнуцца ў далёкае дзяцінства. Экспазіцыя распавядзе аб гісторыі вытворчасці шкляных шароў і іншых упрыгажэнняў з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён і пазнаёміць з традыцыямі навагодніх свят такіх экзатычных краін, як Конга, Перу, Інданезія, Новая Зеландыя, Паўночная Карэя. Такім чынам, праз экспанаты наведвальнік зможа наглядна даведацца пра звычаі сустрэчы Новага года ў розных краінах свету.
Праект праходзіць сумесна з Фабрыкай ёлачных цацак «ГРАЙ» («Ганарыся Рэчамі АЙчыны!»). Наведвальнікі музея змогуць дазнацца пра ўсе сакрэты вытворчасці ёлачных цацак на адзінай у Беларусі спецыялізаванай фабрыцы, а таксама пад кіраўніцтвам мастакоў прадпрыемства прайсці адукацыйныя майстар-класы па вырабе навагодніх аздабленняў, і не толькі.
Самыя маленькія госці выставы змогуць убачыць мініяцюрны інтэрактыўны калядны гарадок.
У рамках праекта будзе працаваць фірменная крама фабрыкі «ГРАЙ», дзе ўсе жадаючыя змогуць набыць святочную прадукцыю па фабрычных цэнах.
Наведванне выставы стане запамінальным святам для дзяцей і дарослых напярэдадні Новага года. Выстава адкрываецца 6 лістапада.
Паводле прэс-рэлізу