Усё будзе добра, пакуль з намі «Вуліца Ежа»
У наш супярэчлівы час ніколі не ведаеш, што будзе заўтра. «Вуліца Ежа» каторы год пераконвае, што яна будзе заўсёды!

Насамрэч гэты штогадовы гарадскі пікнік з добрай ежай і прыемнымі наведвальнікамі штогод сцвярджае, што «ўсё будзе добра», пакуль з намі вось гэтая самая «Вуліца».
Фэст праходзіць у Батанічным садзе, пачынаецца а 12:00 і доўжыцца да 22.00. Канечне, можна прыйсці не да адкрыцця, але рыхтуйцеся да чэргаў. Яны нагадаюць вам былы савецкі час! Менавіта ў такіх чэргах ціснуліся адзін да аднаго вашы бацькі ў суворых намаганнях набыць туалетную паперу ці касеты «SONY», якія ў тыя часы раптам «выкідвалі» ў мясцовыя крамы. Так і было!

Квіткі набытыя! Гэта свята! Хадзем гуляць...
Дзіцячых лакацыяў вельмі шмат. Вы яшчэ будзеце выцягваць свае ўлюбёнае малое з кожнай, каб паглядзець, а што там яшчэ ёсць.



А паглядзець ёсць што!
Амаль на кожным кроку нешта цікавае! Так, забыўся папярэдзіць: сюды трэба ісці з зусім пустым страўнікам. Інакш вы набудзеце шмат болю і зайздрасці да тых, хто так і зрабіў. Вустрыцы, грыль, бургеры на любы густ, шмат чаго яшчэ — галодным адсюль не выйдзе ніхто!

Але ж, канечне, ёсць чым пазабаўляцца і дарослым.
Мы не будзем тут распавядаць пра ўсё, але ж адзначым скаладром і шматлікія
дробныя гульні па ўсёй лакацыі. Калі ж вы вырашылі адпачыць традыцыйна — на
ложку ці ў фатэлі — няма пытанняў! Іх тут шмат.


Музыкі таксама не бракуе. Сёння, напрыклад, вядомы
гурт «Нагуаль» ладзіў майстар-клас па невядомых і экзатычных музычных
інструментах — за хвіліну сабралася нямала людзей!

Ніяк нельга было не заўважыць супольны праект ад «Вуліцы Ежа» ды кампаній «Аліварыя» і «REMONDIS» — спецыяльны трак па перапрацоўцы бляшанак, шкляной і ПЭТ-тары. Падчас
фестывалю ён працуе пастаянна. Кідаеш у яго 3 адзінкі тары — атрымлваеш
адпаведны квіток, і амаль тут жа за квіток выдаюць бутэльку квасу ад «Аліварыі». Кажуць, што з адваротнага боку можна пабачыць, як тое, што
вы здалі, перапрацоўваецца. І насамрэч можна, але мы гэтага не пакажам, бо
будзе не цікава — самі можаце паглядзець, калі завітаеце на «Вуліцу
Ежа»!

Насамрэч каманда «Вуліцы Ежа» шмат зрабіла, каб гэты традыцыйны пікнік у гэтым годзе спадабаўся ўсім. Гэта — першы
з серыі. І дэбют, на мой погляд, атрымаўся вельмі крутым.
Заўтра «Вуліца Ежа» працягне сваю працу, і я вельмі раю вам туды завітаць! Я даўно не чуў, як столькі людзей гавораць на роднай мове...