«Вандроўная Кнігарня» ў Гальшанах

Мінская «Кнігарня Логвінаў» памяняла фармат працы і выправілася ў шырокі свет. З гэтай восені пачаўся маштабны праект «Вандроўная кнігарня».

kniharnja.png

Кнігарня прыўлашчыла сучасную традыцыю перасоўных  бібліятэк, у якой літаратура і чытанне ёсць не толькі арганічным складнікам асабістага досведу, але і жыццёвым элементам грамадскага жыцця краіны. Логвінаўскія кнігары, прыхапіўшы кніжкі і аўтараў, плануюць у бліжэйшыя колькі гадоў на чатырох колах аб’ездзіць усю Беларусь: яе гарады, мястэчкі і вёскі.

Першы візіт кнігарні — у Гальшаны з яго самым літаратурным замкам Беларусі, які ўжо даўно не чорны.

Такім чынам, субота, 5 кастрычніка, Гальшаны

13.00  Фотасесія дызайнерскага кнігабуса і яго пасажыраў на руінах Гальшанскага замка.  Далучайцеся на сэлфі і экскурсію па кнігабусу!

14.00 – 16.30 Праграма “Вандроўнай кнігарні” (Замкавая, 8)

14.10 Расповед пра сучасную беларускую літаратуру і яе прэміі з прадстаўніцай Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі ПЭН-Цэнтр Ліляй Ільюшынай. 

14.30 Сустрэча з Альгердам Бахарэвічам і прадстаўленне яго кнігі “Мае дзевяностыя”. 

15.00 “Навошта нам Гальшанскі Замак?”, дыскусія з рэстаўратарам Ігарам Раханскім і пісьменніцай Ліляй Ільюшынай. 

15.45 Майстар-клас па крэатыўным пісьме з Альгердам Бахарэвічам.

А таксама — гутарка з гасцямі ў нефармальнай абстаноўцы, бясплатны буфет, праца вандроўнай кнігарні, знаёмства з навінкамі сучаснай літаратуры.

Партнёры праекту: Беларускі ПЭН-Цэнтр, “Беларускі Калегіум”, “Цудоўня”

Паводле прэс-рэлізу