Запрашаем на Ракаўскі фэст–2016
Сёлетні Фестываль культур у Ракаве пад Мінскам адбудзецца 27 жніўня. У праграме: выступленні гуртоў з Польшчы і Беларусі, прэзентацыя польскай і беларускай кухні, выставы артыстаў і кірмаш рамесных вырабаў.

Мэта фестывалю ў Ракаве — прэзентацыя польскай і беларускай культур. Ракаў — гэта невялікае мястэчка у 32 кіламетрах на захад ад Мінска. У міжваенны перыяд побач з ім праходзіла польска-савецкая мяжа. Мястэчка апісаў Сяргей Пясецкі ў кнізе “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”.
Падчас Фестывалю будуць прадстаўлены тэатралізаваныя сцэнкі па матывах прозы Пясецкага. Можна будзе таксама прайсці апісанай пісьменнікам дарогай кантрабандыстаў і паўдзельнічаць у пошуках схаваных скарбаў.

Паводле Прэс-службы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску