Па адной акрузе адбудуцца паўторныя выбары
Паўторныя выбары адбудуцца ў адной выбарчай акрузе.
![vybary_1902_1.jpg vybary_1902_1.jpg](/img/v1/images/vybary_1902_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: svaboda.org
Пра гэта паведамляецца на сайце Цэнтравыбаркаму.
Гаворка ідзе пра адно дэпутацкае крэсла ў раённым савеце дэпутатаў. У якім менавіта раёне і з якой прычыны адбудуцца паўторныя выбары, не паведамляецца. Нагадаем, што ў Беларусі адменены ніжні парог яўкі на мясцовыя выбары.
"Еўрарадыё" высветліла, што гаворка ідзе пра Сухарукскую выбарчую акругу №13, дзе ішлі выбары ў Мінскі райсавет. Па ёй два кандыдаты набралі роўную колькасаць галасоў — Аляксандр Грэчны і Васіль Калмачэўскі.
Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў прайшлі ў Беларусі 18 лютага. Перад гэтым улады забяспечылі рэкордную для падобных выбараў яўку на датэрміновым галасаванні — амаль 35%.
![akruha_1902.jpg akruha_1902.jpg](/img/v1/images/akruha_1902.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)