Губарэвіч перамог праўладнага кандыдата на адным з участкаў
На 7-м участку Акадэмічнай выбарчай акругі ў Мінску — нават з улікам датэрміновага галасавання! — афіцыйна перамог кандыдат у дэпутаты Мінгарвыканкама, старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.
![27867327_2033737866894015_671889550537284137_n.jpg 27867327_2033737866894015_671889550537284137_n.jpg](/img/v1/images/27867327_2033737866894015_671889550537284137_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На іншай частцы акругі, дзе назіральнікі не былі дапушчаныя да падліку, паводле афіцыйных дадзеных, лідзіруе праўладны кандыдат, дырэктар САК «Алімпійскі» Сяргей Казлоў.
Паводле афіцыйных дадзеных, адлюстраваных у пратаколе па выніку галасавання, у выбарах на ўчастку №7 прынялі ўдзел 523 выбарцы з 2037. Датэрмінова прагаласавалі 164 чалавекі, на даму — 17, у асноўны дзень галасавання — 342. Найбольшую падтрымку выбарцаў атрымаў Губарэвіч (112 галасоў), на другім — Казлоў (101 голас).
«Гэта адзіны ўчастак, дзе не было накрутак яўкі і дзе рэальна адкрыта падлічылі бюлетэні. На іншых такога не было. Я ўпэўнены, калі б выбары адбываліся празрыста і дэмакратычна, я б заняў месца ў складзе Мінгарсавета», — кажа Юрый Губарэвіч.
![_28056369_2033837993550669_2680730842003370646_n.jpg _28056369_2033837993550669_2680730842003370646_n.jpg](/img/v1/images/_28056369_2033837993550669_2680730842003370646_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![28056232_2033837996884002_8357460370678698882_n.jpg 28056232_2033837996884002_8357460370678698882_n.jpg](/img/v1/images/28056232_2033837996884002_8357460370678698882_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па ягоных словах, ён плануе абскардзіць вынікі выбараў у гарадскую выбарчую камісію і падаць заяву ў Следчы камітэт на ўзбуджэнне справы за падлог дакументаў па факце фальсіфікацыяў яўкі і іншых парушэнняў на выбарах.