Адзінаму дэмакратычнаму дэпутату дагэтуль не выдалі дэпутацкае пасведчанне

Сябру аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Валеру Білібуху, які адзіны з дэмакратычных актывістаў здолеў стаць дэпутатам мясцовага савету, дагэтуль не выдалі дэпутацкага пасведчання.



bilibucha.jpg

Дэпутат Першамайскага сельсавету Валер Білібуха
Яму, як і іншым дэпутатам Першамайскага сельсавету Бярозаўскага раёну, павінны былі выдаць пасведчанні яшчэ ў сакавіку, аднак дагэтуль дэпутаты гэтых дакументаў не маюць, хаця і праводзяць рэгулярна свае паседжанні.
Нагадаем, прамоўца аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Валер Білібуха, які шмат увагі надзяляў абароне інтарэсаў грамадзян падчас вынішчэння ўладамі сялянскіх гаспадарак пад выглядам барацьбы з АЧС, абраны дэпутатам.
Валер Білібуха, які балатаваўся па Жычынскай акрузе ў Першамайскі сельсавет Бярозаўскага раёну, атрымаў перамогу як на датэрміновым галасаванні, так і на галасаванні па хатах і ў асноўны дзень галасавання.
bchd.info