Алена Анісім перадумала ўдзельнічаць у выбарах
Экс-дэпутат Алена Анісім вярнулася на працу ў Інстытут мовазнаўства Акадэміі навук. У прэзідэнцкіх выбарах яна ўдзельнічаць перадумала.

Алена Анісім
У Акадэміі навук Анісім працавала да абрання дэпутатам Палаты прадстаўнікоў шостага склікання. Яна вярнулася на тую ж пасаду — навуковым супрацоўнікам.
— Калегі збераглі стол, крэсла, а вось кампутар мяне не дачакаўся. Давядзецца нешта пакумекаць, пакуль добры з’явіцца. У ІТ-краіне без кампутара ні кроку не зробіш, тым больш калі задумана вялікая справа — новы тлумачальны слоўнік. Вельмі спадзяюся, што з дапамогай калег справімся з гэтай задачай, — напісала ў сябе ў Facebook Анісім.
Раней экс-дэпутат заяўляла пра свае планы ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі. Потым, праўда, казала, што адмаўляецца ісці ў прэзідэнты, калі сярод кандыдатаў будзе Аляксандр Лукашэнка. Цяпер жа Анісім канчаткова вырашыла не вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта.
— На сённяшні Дзень не бачу сэнсу ўдзельнічаць у тым, вынік чаго ўжо загадзя распісаны. Гэтя будзе трата рэсурсаў, сіл і падман надзей, — пракаментавала TUT.BY сваё рашэнне Анісім.
tut.by