Амаль ва ўсіх СІЗА сказалі, што Статкевіча ў іх няма
Марына Адамовіч аб'ехала сёння ўвечары ўсе СІЗА, амаль ва ўсіх, акрамя СІЗА КДБ, ёй сказалі, што МІкалая Статкевіча ў іх няма.
«З гэтага можна зрабіць выснову, што Міколу трэба шукаць менавіта ў КДБ, але зразмела, што прынамсі да панядзелка яны мне не дадуць ніякай інфармацыі», — сказала жонка Міколы Статкевіча.
У любым выпадку заўтра Марына Адамовіч будзе падаваць заяўку ў бюро няшчасных выпадкаў і заяву ў міліцыю пра знікненне чалавека.
Спадарыня Марына адзначыла, што ад раніцы чацвярга не мае ніякай інфармацыі пра Міколу. Толькі раніцай чацвярга яна атрымала ад мужа вестачку, а потым у яе блакавалі ўсе каналы сувязі.