Анатоль Лябедзька: Не Канстытуцыя, а дапаможнік па ўтрыманні ўлады

Анатоль Лябедзька пракаментаваў праект Канстытуцыі ад уладаў.

pikiet_kamarouka_liava_7_logo_1_logo_2_2.jpg

Размова ідзе не пра Канстытуцыю, а хутчэй пра дапаможнік для ўтрымання ўлады. Канстытуцыя — гэта зусім іншы прававы дакумент. Так праект Канстытуцыі, які ўлады прадставілі днямі грамадскасці ацаніў у эфіры «Радыё Рацыя» беларускі палітык Анатоль Лябедзька.

Ён заўважае, што ўвогуле з’яўленне праекту новай Канстытуцыі не стала падзеяй для большай часткі грамадзян:

Размова ідзе не пра Канстытуцыю, а хутчэй пра дапаможнік па ўтрыманні ўлады. Канстытуцыя — гэта зусім іншы прававы дакумент. Наконт чаканняў, у нейкай ступені чакалі мы з вамі, журналісты і тыя, хто цікавіцца палітыкай на прафесійным узроўні. Для большасці людзей, хатніх гаспадынь, слесара з трактарнага ці прадпрымальніка з Буда-Кашалёва, гэта не з’яўляецца падзеяй.

Справа ў тым, што за 28 гадоў так сталася, што Канстытуцыю пераўтварылі з кавалачак паперы, якая нічога не значыць у жыцці людзей. Таму няма матывацыі моцна цікавіцца Канстытуцыяй. Вы ў ніводнага чыноўніка не знойдзеце на працоўным стале Канстытуцыю. Партрэт кіраўніка Беларусі так, але толькі не Канстытуцыі. Чаму ў гэты час, мне падаецца, што ён усё ж такі падабраны такім чынам, каб нават для палітычна актыўных людзей былі пэўныя складанасці і цяжкасці ў абмеркаванні.

Улада не зацікаўлена, каб рабіць абмеркаванне праекту Канстытуцыі ўсенародным, агульным. Бо тое, што цяпер выдалі на паверхню з нетраў інтэлектуальнага патэнцыялу ўладаў, выглядае нікчэмным.

Я проста ўсцешаны, што ёсць такі тэкст, што ў параўнанні з ім праект Канстытуцыі новай Беларусі, якія мы прапанавалі, — гэта проста вяршыня канстытуцыйнай думкі. Параўнанне яўна не на карысць Аляксандра Лукашэнкі. Таму так, ёсць святы, ёсць буднічнае жыццё, выжыванне людзей. Гэта толькі час, калі прапаганда будзе моцна агітаваць і рабіць акцэнты на некаторыя асобныя артыкулы, якія яны паспрабуюць прадаць унутры краіны, Расіі і, магчыма, экспертнай супольнасці на Захадзе.

Улада не зацікаўлена ў рэальным абмеркаванні праекта Канстытуцыі, — дадае Анатоль Лябедзька. Плануецца, што рэферэндум па зменах у Канстытуцыю пройдзе ў канцы лютага, папярэдне называецца дата 27 лютага.