Расія дашле назіральнікаў на беларускі рэферэндум. Калі папросяць
Расія гатова накіраваць назіральнікаў на рэферэндум па праекце Канстытуцыі, які плануецца правесці ў Беларусі ў 2022 годзе. Пра гэта заявіла прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава.
Яна таксама адзначыла, што арганізацыя рэферэндуму — унутраная справа беларускіх уладаў, піша REFORM.by.
«У выпадку атрымання запрашэння ад беларускага боку пытанне аб накіраванні, у прыватнасці, назіральнікаў, будзе вырашана станоўча. Але падкрэслю яшчэ раз: запрасіць павінен беларускі бок, калі палічыць гэта неабходным», — сказала яна.
Нагадаем, на гэтым тыдні быў апублікаваны праект абноўленай Канстытуцыі. Ён дазваляе Лукашэнку заставацца ва ўладзе да 2035 года, а таксама стаць старшынём УНС і пажыццёвым членам Савета Рэспублікі.