Аргкамітэт Руху салідарнасці "Разам": “Выбары без Лукашэнкі!”
Аргкамітэт па стварэнні Руху салідарнасці "Разам" прыняў заяву ў падтрымку вызвалення палітзняволеных і кампаніі “Выбары без Лукашэнкі!”.
Кіраўнік аргкамітэту Руху салідарнасці "Разам"
У заяве, між іншым, падрабязна гаворыцца, як сённяшні галава дзяржавы ўзурпаваў і ўтрымлівае ўладу з дапамогай розных формаў ціску.
“Дзеянні Аляксандра Лукашэнкі на пасадзе Прэзідэнта Беларусі, дзеянні іншых органаў улады і службовых асобаў … робяць замах на асновы канстытуцыйнага ладу і народаўладдзя, парушаюць унутраны і міжнародны парадак. Гаворка ідзе пра парушэнне выбарчых і іншых асноўных правоў і свабодаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, прадугледжаных Канстытуцыяй і знешнепалітычнымі абавязацельствамі краіны згодна падпісаных ёю адпаведных міжнародна-прававых дакументаў”, — зазначаецца ў заяве.
Аўтары заявы лічаць, што ўсё вышэйназванае дае юрыдычную падставу для адхілення Аляксандра Лукашэнкі ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах, а таксама для вызвалення і рэабілітацыі палітзняволеных.