Беларусь падвысіла тарыфы на перапампоўку нафты праз сваю тэрыторыю
Беларусь падвысіць тарыфы на транспарціроўку нафты праз тэрыторыю краіны, гаворыцца ў заяве міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю рэспублікі.
Новыя тарыфы пачнуць дзейнічаць з 1 лютага і будуць дзейнічаць па 31 сакавіка гэтага года. У прыватнасці, падаражэе транспартыроўка нафты па магістральных трубаправодах ААТ «Гомельтранснафта Дружба».
Беларусь вырашыла павысіць тарыфы на прапампоўку нафты ў кастрычніку мінулага года. Тады тарыфы павінны былі вырасці адразу на 50%, аднак пасля пратэстаў Масквы рашэнне было адменена. Мінск і Масква працягнулі перамовы, каб урэгуляваць нафтагазавую спрэчку.
У канцы лістапада Мінск заявіў, што хоча павысіць тарыфы на 20%. Расійскі бок і такое павышэнне палічыў недапушчальным. Пачаліся перамовы, па выніках якіх Расія прапанавала Мінску павялічыць тарыфы за прапампоўку па трубаправодах ААТ «Гомельтранснафта Дружба» на 5,8%, а па трубаправодах ААТ «Полацктранснафта Дружба» - на 11,76%.
Па падліках экспертаў у адпаведнасці з цяперашняй пастановай тарыфы на транспартыроўку па двух маршрутах выраслі прыкладна на 7,7%.
Паводле BBC