Беларусь падышла да чырвонай рысы ў адносінах з Грузіяй
Спікер парламента Грузіі Шалва Папуашвілі заявіў, што Беларусь зараз — каля чырвонай лініі ў адносінах з Грузіяй, і выказаў надзею, што беларускае кіраўніцтва не прызнае незалежнасць Абхазіі.
![Акцыя пратэсту ў Батумі 28 верасня 2022 года. Акцыя пратэсту ў Батумі 28 верасня 2022 года.](/img/v1/images/photo_2022_09_28_19_02_59_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Акцыя пратэсту ў Батумі 28 верасня 2022 года.
Папуашвілі пракаментаваў паездку Аляксандра Лукашэнкі ў Абхазію і назваў «абсалютна недапушчальным», калі лідар іншай краіны заязджае на тэрыторыю Грузіі без узгаднення з грузінскімі ўладамі.
Спікер парламента нагадаў, што з гэтай нагоды з боку Тбілісі «быў зроблены вельмі рэзкі дыпламатычны крок, МЗС выклікаў беларускага амбасадара, запатрабаваў ад яго тлумачэнняў, і цяпер МЗС чакае гэтых тлумачэнняў».
![Пуцін даціснуў? Лукашэнка нечакана з’явіўся ў Абхазіі Пуцін даціснуў? Лукашэнка нечакана з’явіўся ў Абхазіі](/img/v1/images/photo_2022_09_28_15_13_10.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Учора ў Грузіі адбыліся акцыі пратэсту ў адказ на «неафіцыйны візіт» у непрызнаную Абхазію Аляксандра Лукашэнкі. У Тбілісі на ёй спалілі фатаграфіі Пуціна і Лукашэнкі. А беларусы Батумі заявілі, што цалкам падтрымліваюць тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі. «Абхазія — гэта Грузія, Цхінвальскі рэгіён — гэта Грузія. І па-іншаму не можа быць! Лукашэнка відавочна хоча запэцкаць у крыві і беларусаў, гэта трэба спыніць!»
Паўднёвая Асеція і Абхазія — гэта рэгіёны Грузіі, акупаваныя Расіяй у выніку «вайны 08.08.08» у жніўні 2008 года. Гэтыя рэгіёны, як і «ДНР» з «ЛНР», правялі «рэферэндумы» аб самастойнасці ва ўмовах расійскай акупацыі, вынікі якіх не былі прызнаныя светам, у тым ліку і Беларуссю. Лукашэнку ўдавалася зацягваць гэтае «прызнанне» даволі доўгі час.
![«Гарачыя грузінскія хлопцы». Візіт Лукашэнкі ў Абхазію выклікаў хвалю абурэння ў Грузіі «Гарачыя грузінскія хлопцы». Візіт Лукашэнкі ў Абхазію выклікаў хвалю абурэння ў Грузіі](/img/v1/images/2bf6608a_c530_4702_be77_7f0120a0d999_cx1_cy6_cw98_w1023_r1_s.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)