Былыя сілавікі прызначаны дыпламатамі. Яны паедуць у Арменію, Азербайджан і Кітай
Былыя кіраўнікі сілавых ведамстваў узначалілі амбасады Беларусі ў Арменіі, Азербайджане і Кітаі. Пра гэта паведамляе телеграм-канал "Пул першага".
Экс-генпракурор Аляксандр Канюк прызначаны паслом у Арменіі.
Былы дзяржсакратар Савета Бяспекі і міністр абароны Андрэй Раўкоў будзе кіраваць дыпмісіяй у Азербайджане.
А паслом у Кітай паедзе кіраўнік Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько.