Цяпер афіцыйна: Бабіча прызначылі паслом Расіі ў Беларусі
Міхаіл Бабіч прызначаны паслом Расіі ў Беларусі. Адпаведны ўказ падпісаў Уладзімір Пуцін.

Міхаіл Бабіч нарадзіўся ў 1969 г. у Разані, з 1986 па 1995 год праходзіў вайсковую службу ў ПДВ і КДБ. З лістапада 2002 па люты 2003 года быў старшынёй урада Чачні.
Пасля звальнення ў ліпені 2016 г. пасла Расіі Міхаіла Зурабава быў прызначаны паслом ва Украіне, але Кіеў адмовіўся ўзгадніць яго кандыдатуру.
Апроч таго Бабіч стаў спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з рэспублікай Беларусь.
Раней Міхаіл Бабіч займаў крэсла паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта РФ у Прыволжскай федэральнай акрузе.
Жанаты, трое дзяцей.