Віталь Рымашэўскі: адбылася Сочынская капітуляцыя Лукашэнкі
"Пуцін дэманстартыўна паказвае месца Лукашэнку», — лічыць Віталь Рымашэўскі.

Фота: ТАСС, Арцём Каратаеў
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі пракаментаваў прызначэнне Міхаіла Бабіча амбасадарам Расіі і спецыяльным прадстаўніком Уладзіміра Пуціна ў Беларусі.
Гэтыя прызначэнні сустаршыня БХД ахарактарызаваў як сочынскую капітуляцыю Аляксандра Лукашэнкі.
Віталь Рымашэўскі кажа:
“Бабіч ніколі не быў дыпламатам. Бабіч — прадстаўнік Пуціна ў рэгіёнах РФ. Якія яшчэ вынікі сочынскага "адпачынку ад прэзідэнцкіх праблем" нас чакаюць? Мяркуючы па прызначэнні амбасадара, якога так доўга не хацелі ўзгадняць у Мінску, вынікі сочынскіх перамоваў для беларускіх уладаў сумныя. Варта чакаць бескампраміснага ціску з боку Расеі і ў іншых кірунках. Бабіч не проста пасол, гэта — спецпрадстаўнік Пуціна ў Беларусі.
Не выпадкова і знакава тое, што ў Беларусь прызначылі не дыпламата, а былога прадстаўніка Пуціна ў расійскіх рэгіёнах.
Так Пуцін паказвае месца, адведзенае ім для Беларусі — у якасці васальнага рэгіёну. Так Пуцін дэманстартыўна паказвае месца Лукашэнку”.
Паводле bchd.info