
Нагадаем Андрэй Цанюта быў затрыманы вечарам 4 мая, толькі на наступны дзень стала вядома, што ён знаходзіцца ў ізалятары і быў затрыманы супрацоўнікамі Чыгуначнага РАУС Гомеля нібыта за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне міліцыі.
Міколу Дземідзенку затрымалі 5 мая. З ім раптам знікла сувязь, а пасля высветлілася, што Мікола на Акрэсціна.
Акрамя таго, пад арыштам на працяглыя тэрміны знаходзяцца Дзмітрый Дашкевіч, Аляксандр Францкевіч, Юрый Рубцоў, Леанід Смоўж, Мікалай Колас, Дзяніс Карнаў, Аляксандр Курбацкі, Аляксандр Стукін, Валерый Тамілін, Уладзімір Новікаў. Яны былі затрыманыя напярэдадні і пасля акцыі апазіцыі "Чарнобыльскі шлях".
Праваабаронцы лічаць, што ўлада пачала зачыстку перад ЧМ па хакеі.