Напярэдадні чэмпіянату свету ў Мінску працягваюцца затрыманні

5 мая праваахоўнікі схапілі актывіста арганізацыі "Малады фронт" (зарэгістраваны ў Чэхіі) Міколу Дземідзенку, паведамляе Еўрарадыё.



zatrymanni.jpg

Пра затрыманне ён паспеў паведаміць па тэлефоне свайму сябру. Дзе цяпер знаходзіцца Дземідзенка, невядома, інфармуе БелаПАН. Варта адзначыць, што на сённяшні дзень адбывае розныя тэрміны адміністрацыйнага арышту каля дзясятка грамадскіх актывістаў, затрыманых напярэдадні і падчас акцыі "Чарнобыльскі шлях". Праваабаронцы гэтыя затрыманні расцэньваюць як прэвентыўныя перад пачаткам хакейнага чэмпіянату свету.

4 мая ў Мінску беларускія нацыянал-бальшавікі правялі акцыю, прымеркаваную да адкрыцця спаборніцтваў. Каля галоўнага ўваходу ў парк Чалюскінцаў яны павесілі расцяжку "Усіх не пасадзіш!" з сімвалічным фотаздымкам кіраўніка дзяржавы. Таксама нацыянал-бальшавікі распаўсюджвалі лістоўкі, у якіх патлумачылі сутнасць акцыі. Затрыманых не было.