Фанатам сталічнага клуба «Партызан» па 10 сутак арышту
6 траўня раніцай у Менску былі затрыманыя чацвёра актыўных фанатаў сталічнага клуба «Партызан». Пасля складання пратаколаў па арт. 17.1 КаАп (дробнае хуліганства) іх адвезлі ў суд Партызанскага раёна. Суддзя Юрый Гарбатоўскі пакараў арыштамі на 10 сутак усіх чатырох: Іллю Палавіка, Сяргея Пазняка, Кірылу Ермаловіча і Кірылу Клыкава.
Патрэбна дадаць, што фанаты «Партызана» трымаюцца антыфашысцкіх поглядаў і іх арышт хутчэй за ўсё звязаны з маючым адбыцца неўзабаве ў Менску Чэмпіянатам свету па хакеі.