«Чым больш нас будзе, тым грамчэй будзе гучаць наш голас»

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» выступіла з заявай наконт маючых адбыцца ў нашай краіне выбараў.

1548684797_1446707194295178.jpg


«У Беларусі пачалася парламенцкая кампанія. Улады разлічваюць правесці яе па сваім сцэнары — без удзелу рэальных праціўнікаў дыктатара і без сумленнага падліку галасоў. Нас зноў паспрабуюць пазбавіць права выбару.
Наша мэта — рэалізаваць свой сцэнар. Менавіта таму актывісты «Еўрапейскай Беларусі» возьмуць удзел у парламенцкай кампаніі», — гаворыцца ў заяве.
Як паведамляецца, выбарчая кампанія «Еўрапейскай Беларусі» будзе грунтавацца на трох асноўных момантах:
- адстаўка дыктатара, правядзенне свабодных выбараў і змена ўлады на ўсіх узроўнях;- забеспячэнне годнай працы для беларусаў на радзіме;- закрыццё АЭС у Астраўцы.
«Мы ўдзельнічаем у кампаніі, каб абараніць сваю свабоду і стварыць нармальную еўрапейскую краіну, каб вярнуць нам нашу дзяржаву. Гэтага мы можам дамагчыся толькі разам.
Галоўная задача на сённяшні дзень — стварэнне ініцыятыўных групаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты, збор подпісаў і рэгістрацыя кандыдатаў у акруговых выбарчых камісіях. Чым больш нас будзе, тым грамчэй будзе гучаць наш голас», — адзначаюць аўтары заявы.