Даследаванне: Канстытуцыя набрала ў два разы менш галасоў «за», чым патрабуецца для яе прыняцця

27 лютага ў Беларусі прайшоў канстытуцыйны рэферэндум. Chatham House у сакавіку зрабіў даследаванне аб тым, як на самой справе прайшло гэта падзея.

referendum_pra_kanstytucyju.jpg

Цэнтр новых ідэй коратка апісаў некаторыя вынікі.

Яўка на рэферэндум не перавысіла 50%. Для прыняцця змяненняў праект канстытуцыі павінен быў набраць 50% плюс адзін голас ад усёй колькасці грамадзян Беларусі, якія валодаюць правам голасу.

Палова рэспандэнтаў, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі прагаласавалі за прыняцце зменаў. Гэта значыць, што абноўленая Канстытуцыя набрала ў два разы менш галасоў «за», чым патрабуецца для яе прыняцця.

Доля пратэсных бюлетэняў з двума крыжыкамі, меркавана, склала 22%.

Толькі 26% беларусаў заявілі, што яны добра праінфармаваныя наконт прапанаваных паправак у Канстытуцыю.

Беларусы не чакалі якіх-небудзь змяненняў пасля рэферэндуму.

Такім чынам, можна з высокай ступенню ўпэўненасці казаць аб тым, што насельніцтва Беларусі не падтрымала ўнясенне паправак у Канстытуцыю.

Паводле «Салідарнасці»