Freedom House: Беларусь — «найгоршая з найгоршых» у рэйтынгу свабоды
У штогадовай справаздачы Freedom House Беларусь аднесеная да групы краін «найгоршыя з найгоршых» у дачыненні да палітычных і грамадзянскіх свабодаў нароўні з Кітаем, Туркменістанам, Узбекістанам, Суданам і шэрагам афрыканскіх дэспатый.
Індэкс свабоды Беларусі складае — 6,5, індэкс палітычных свабодаў — 7, індэкс грамадзянскіх свабодаў — 6.
Расія і Казахстан аднесеныя да ліку «несвабодных краін». У Расіі гэтыя індэксы складаюць адпаведна 6,6 і 6 у Казахстане 5,5, 6 і 5. Усе іншыя суседзі Беларусі акрамя Расіі
аднесены да свабодных краін: Польшча (1,1,1) Літва (1,1,1), Латвія (2,2,2), Украіна (3,3,3).
Расійскае ўварванне ва Украіну нанесла ў 2014 годзе зруйнавальны ўдар па дэмакратыі, гаворыцца ў штогадовым даследаванні міжнароднай няўрадавай арганізацыі Freedom House.
Міжнародная арганізацыя, якая базуецца ў ЗША, праводзіць даследаванні для падтрымкі дэмакратыі, палітычных свабодаў і правоў чалавека, адзначае, што тэракты і агрэсіўныя дзеянні аўтарытарных
рэжымаў павялічылі «грэбаванне дэмакратычнымі стандартамі» амаль ва ўсіх рэгіёнах свету.
Адным з найгоршых узораў аўтары дакладу называюць «ўварванне Расіі ва Украіну, у тым ліку прамы захоп і анэксію Крыму».
Кажучы пра Украіну, даследчыкі адзначаюць, што станоўчыя зрухі, «звязаныя з адлучэннем ад улады карумпаванага прэзідэнта Віктара Януковіча», нівеліраваныя расійскай анэксіяй
Крыму і ўзброеным супрацьстаяннем урадавых сіл і сепаратыстаў на ўсходзе краіны, якіх падтрымлівае Расія.
Украіна ў дакладзе ацэненая як «часткова свабодная» краіна. Што тычыцца акупаванага Расіяй Крыму, то сітуацыя ў ім ацэненая як «трохі лепшая», чым у
Туркменістане і Узбекістане, якія сярод лідараў у ліку «несвабодных» краін.
Freedom House — міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая праводзіць даследаванні для падтрымкі дэмакратыі, палітычных свабодаў і правоў чалавека. Арганізацыя стала вядомай дзякуючы
даследаванням стану палітычных і грамадзянскіх свабодаў, якія пачалі праводзіцца з 1978 года.
svaboda.org