Гітлер, Кайзер і 100-годдзе БНР — Давыдзька адказаў Кастусёву
Кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў атрымаў ад старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі адказ на свае прапановы па святкаванні 100-гадовага юбілея Беларускай Народнай Рэспублікі, піша Еўрарадыё.
![dlyakota.ru_fakty_interesnye_fakty_o_gitlere_2.jpeg dlyakota.ru_fakty_interesnye_fakty_o_gitlere_2.jpeg](/img/v1/images/dlyakota.ru_fakty_interesnye_fakty_o_gitlere_2.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Свае прапановы да юбілею Рыгор Кастусёў абнародаваў напрыканцы лістапада 2017 года. Сярод іншага там быў і такі пункт:
У лісце, які падпісаў Генадзь Давыдзька, паведамляецца, што на БТ ёсць шмат перадач і фільмаў, прысвечаных беларускай гісторыі.
У сваю чаргу прапануем Вам вынесці на шырокую публічную дыскусію не толькі пытанні панегірычнага кшталту аб стварэнні БНР і дзейнасці яе кіраўнікоў, але і закрануць такія неадназначныя пытанні, як сумна вядомы зварот Рады Беларускай Народнай Рэспублікі да «Яго імператарскай Вялікасці Нямецкага Кайзера», або мемарандум старшыні БНР у эміграцыі Васіля Захаркі з заклікам да Гітлера пра падтрымку, і інш., — гаворыцца ў адказе Давыдзькі.
Дарэчы, раней кіраўнік БТ заяўляў, што 100-годдзе БНР павінна адзначаць разам усё беларускае грамадства.
![271110_miting01_1.jpg 271110_miting01_1.jpg](/img/v1/images/271110_miting01_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кастусёў, у сваю чаргу таксама не разгубіўся:
Стагоддзе Беларускай Народнай Рэспублікі будзе адзначацца 25 сакавіка. У гэты дзень у 2018 годзе была выдадзеная Трэцяя ўстаўная грамата БНР, якая абвясціла незалежнасць дзяржавы.
![17951918_976650719138950_7416780833754315836_n.jpg 17951918_976650719138950_7416780833754315836_n.jpg](/img/v1/images/17951918_976650719138950_7416780833754315836_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)