З перадвыбарчай улёткі кандыдата ад БНФ выкраслілі службу ў дэсанце

Паводле кандыдата ў дэпутаты ад БНФ Віктара Марчыка, у Слонімскай выбарчай акрузе ягоную біяграфію падрэдагавалі так, каб засталося як найменш заслугаў.

vybary_44_1024x768.jpg


Марчык убачыў «абноўлены» тэкст улёткі ўжо тады, калі яна выйшла з друку.

З маёй біяграфіі выкінулі тое, што я служыў у дэсантнай штурмавой брыгадзе выведкі, занесены ў кнігу гонару часткі, а таксама іншыя мае заслугі. Выкінулі ўсё без маёй асабістай згоды. Так паступілі і з усімі іншымі нашымі кандыдатамі, — распавядае кандыдат.


Кандыдаты са Слоніма таксама звяртаюць увагу на факт, што багата хто з «праўладных» кандыдатаў дагэтуль з'яўляюцца дзейснымі дэпутатамі, але пра гэта ў іхных улётках не сказана. Такім чынам, выбаршчык не можа аб'ектыўна ацаніць, хто прадстаўляў яго інтарэсы перад мясцовымі ўладамі ў папярэднія гады.
Паводле Радыё Рацыя