Генпракуратура Расіі: Керымава не выдадуць Беларусі
Пазіцыя Генпракуратуры Расіі па праблеме выдачы сваіх грамадзян за мяжу застаецца нязменнай. «У адпаведнасці з нашай Канстытуцыяй грамадзян Расіі за мяжу мы не выдаём», — заявіў Інтэрфаксу намеснік генпракурора Аляксандр Звягінцаў.
На пытанне, ці можа змяніцца пазіцыя расійскай пракуратуры ў выпадку, калі беларускія калегі прадставяць важкія аргументы, адзін з кіраўнікоў Генпракуратуры адказаў:
«Не. Ніякіх выключэнняў, у тым ліку для саюзных дзяржаў, мы не робім».
Звягінцаў паведаміў таксама, што падтрымлівае кантакт з беларускім бокам у пытанні расследавання справы супраць Керымава.
svaboda.org