Інтэрпол абвяргае заявы Мінска пра вышук Керымава

Генеральны сакратарыят Інтэрпола абверг заявы афіцыйнага Мінска пра тое, што расійскі сенатар і бізнэсовец Сулейман Керымаў абвешчаны ў міжнародны вышук.



kerymau2.jpg

У сувязі з інфармацыяй, якая была агучаная ў беларускіх афіцыйных СМІ, Генеральны сакратарыят Інтэрпола паведаміў, што 2 верасня ён атрымаў паведамленне ад беларускіх уладаў з просьбай унесці ў спіс асобаў, якіх шукае Інтэрпол, расійскага грамадзяніна Сулеймана Керымава.
Гэты запыт цяпер разглядаецца ў Генеральным сакратарыяце Інтэрпола і ў незалежнай камісіі па кантролі спраў Інтэрпола, каб вызначыць, ці адпавядаюць яны статуту арганізацыі і, у прыватнасці, артыкулу 3, які строга забараняе ёй «любое ўмяшанне ці дзейнасць палітычнага, ваеннага, рэлігійнага ці расавага характару».
svaboda.org