Грамадскі актывіст Леанід Кулакоў выйшаў на волю
Актывіст выйшаў з ЦІП на Акрэсціна пасля 10 дзён арышту.
Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі.
Нагадаем, што актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леанід Кулакоў 28 верасня атрымаў 10 дзён арышту за ўдзел у акцыі салідарнасці з палітвязнямі, якая адбылася 22 чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы Мінска.
Як паведаміла актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Юлія Сцяпанава, Леаніду Кулакову патэлефанавалі з МУС і прапанавалі самому прыехаць у ЦІП на Акрэсціна, бо ў іх «няма свабоднай машыны».
Праз траўму калена, атрыманай у тым жа ЦІП, Леанід ледзь ходзіць з дапамогай палкі.
З дому да ЦІП на Акрэсціна актывіст ехаў з таблічкай «Я заяц, еду ў турму».
Паводле «Хартыі'97»