IKEA пачала продаж будзільнікаў вытворчасці «Луч»
IKEA будзе прадаваць будзільнікі «Луч». 21 лютага ў сетку крам адправілася першая партыя тавару, паведаміў намеснік дырэктара беларускага гадзіннікавага завода Рафік Саркісян.

Фота: "Луч"
«Учора мы адправілі на прылаўкі крам сусветна вядомага брэнда IKEA першую партыю будзільнікаў нашай вытворчасці. Рады і ганаруся за наш калектыў, намаганнямі якога быў дасягнуты гэты вынік», — напісаў ён у Twitter.
На гэтую навіну пазітыўна адрэагаваў пасол Беларусі ў Швецыі Дзмітрый Мірончык. Ён павіншаваў калектыў прадпрыемства, які, паводле яго слоў, «змог вырашыць усе тэхналагічныя задачы».
Нагадаем, брэнд IKEA з'яўляецца адной з найбуйнейшых у свеце гандлёвых сетак па продажы мэблі і тавараў для дома.
Паводле tut.by