Ініцыятыва «Письма в клеточку» спыняе працу. Яны дасылалі лісты палітвязням

«Апошнім часам, ужо больш за паўгода, мы не атрымліваем адказаў. Наогул. Гэта вельмі засмучае і ставіць пад сумнеў сэнс і карыснасць нашай працы. У тых, хто выходзіць на волю, мы цікавімся, ці атрымлівалі яны нашыя лісты. І даволі часта аказваецца, што не атрымлівалі».

listy.jpg


Валанцёры арганізацыі адзначаюць, што ім «вельмі не хочацца проста спансіраваць белпошту і выкідваць на смецце тысячы канвертаў і лістоў, а таксама марнаваць грошы людзей і час валанцёраў.
Валанцёраў, якія застаюцца ў краіне, усё менш, а палітвязняў усё больш. У нас не хапае рук і рэсурсаў на аператыўную апрацоўку лістоў, а таксама на менеджмент задач, якія разрастаюцца. На жаль, у дадзеных умовах мы не можам справіцца з гэтымі выклікамі і прымаем рашэнне закрыць ініцыятыву».
Як зараз пісаць лісты?Ёсць камерцыйны сэрвіс pismo.bel.Ёсць ініцыятыва «Майстэрня паштовак салідарнасці» / Solidarity Postcards Atelier https://bit.ly/3PIOcjz.
Адрасы палітвязняў застаюцца ў табліцы https://airtable.com/shrqmYo8MpIsPILwP, а таксама на сайце праваабаронцаў.
Пашыраны спіс — на Dissidentby https://dissidentby.com.
«За паўтара гады працы мы атрымалі 18000 лістоў і адправілі большую частку з іх (не лічачы аднаслоўныя пасланні, паўторы, тыя, якія загадзя не пройдуць цэнзуру і да т.п.). Мы пачыналі, калі палітвязняў было каля двухсот чалавек — цяпер іх больш за тысячу.
Дзякуй усім, хто нас падтрымліваў і пісаў лісты. Дзякуй усім, хто данатыў. Працягвайце гэта рабіць праз іншыя рэсурсы, пісаць асабіста, дасылаць паштоўкі, тэлеграмы, гэта вельмі істотна для палітвязняў!


Кожны з лістоў, якія прарваліся — вялікая радасць і прамень цеплыні і свабоды» — развітваюцца валанцёры.