Напісаць вязню можна з любога куточка свету. А ліст дашлюць за краты на прыгожай паштоўцы
Лісты вязням цяпер могуць даслаць нават тыя асобы, якія не маюць зваротнага адрасу ў Беларусі.
Валанцёры з "Майстэрні паштовак салідарнасці" запусцілі анлайн-платформу, праз якую можна даслаць ваша пасланне палітвязню.
Валанцеры перапішуць ваш ліст ад рукі на дызайнерскія паштоўкі і вышлюць адрасату.
Такія лісты могуць даслаць нават тыя асобы, якія не маюць зваротнага адрасу ў Беларусі. Валанцёры адправяць адсканаваны ліст, калі зняволены дашле адказ і гэты ліст дойдзе да валанцёраў
У платформы "Майстэрня паштовак салідарнасці" ёсць і англамоўная версія.
Майстэрня паштовак салідарнасці — гэта мірная акцыя па падтрымцы зняволеных.
За час існавання ініцыятывы валанцёры даслалі больш за 200 паштовак і лістоў салідарнасці зняволеным, зладзілі конкурс дызайну паштовак салідарнасці і запусцілі магчымасць падтрымаць вязняў анлайн.