Дар'я Чульцова: «Неверагодныя людзі. Не думала, што калі-небудзь у жыцці ў мяне будзе такая падтрымка!»
Былая палітзняволеная журналістка Дар'я Чульцова падзякавала ўсім беларусам за тое, што падтрымлівалі яе за кратамі.
![4_456_logo_1_logo_1.jpg 4_456_logo_1_logo_1.jpg](/img/v1/images/4_456_logo_1_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Журналістка «Белсата» Дар'я Чульцова запісала відэазварот, у якім выказала сваю ўдзячнасць усім, хто падтрымліваў яе на працягу двух гадоў, якія яна правяла за кратамі за эфір з пратэснай акцыі на «Плошчы Перамен».
Дар'я Чульцова ў Instagram звярнулася да беларусаў:
«Трэці дзень я ўжо дома і хачу сказаць усім вялікі дзякуй, што пісалі мне, што не забываліся. Дзякуй усім, хто піша зараз, прабачце, калі камусьці не магу адказаць. Гэта праўда вельмі цяжка. Проста хачу сказаць усім дзякуй.
Я да гэтага часу не магу паверыць у тое, што адбываецца, і ў тое, што адбываецца з Кацяй. Я спадзяюся, што ўсё хутка скончыцца.
Вы — неверагодныя людзі. Проста столькі падтрымкі. Я не думала, што калі-небудзь у жыцці ў мяне будзе такая падтрымка. Дзякуй усім вялікі!»
![Да Дар'і Чульцовай не даходзяць лісты «Усё ідзе ў печку!». Да Дар’і Чульцовай у калоніі не даходзяць лісты](/img/v1/images/chulcova.jpg.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, Дар’ю Чульцову і Кацярыну Андрэеву асудзілі за прамы эфір з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на «Плошчы Перамен» у Мінску 15 лістапада. Журналістак прызналі вінаватымі ў «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць парадак і звязаны з яўным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады» і прысудзілі ім па два гады калоніі агульнага рэжыму.
Раніцай 3 верасня Дар'я выйшла на волю, бо цалкам адбыла свой тэрмін.
На Кацярыну Андрэеву пасля яшчэ завялі справу і прысудзілі дадаткова 8 гадоў пазбаўлення волі за «здраду дзяржаве».
![Ініцыятыва «Письма в клеточку» спыняе працу. Яны дасылалі лісты палітвязням Ініцыятыва «Письма в клеточку» спыняе працу. Яны дасылалі лісты палітвязням](/img/v1/images/listy.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Сёння стала вядома, што ініцыятыва «Письма в клеточку», якая дасылала лісты палітвязням, спыняе працу. «Апошнім часам, ужо больш за паўгода, мы не атрымліваем адказаў. Наогул. Гэта вельмі засмучае і ставіць пад сумнеў сэнс і карыснасць нашай працы», — напісалі яны.
![Муж палітзняволенай Кацярыны Андрэевай — пра яе рэакцыю на прысуд Ігар Ільяш: «Каця ўспрыняла прысуд са спакойнай годнасцю»](/img/v1/images/13533018_924591214329962_2059405486892940282_n.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Як зараз пісаць лісты?
Ёсць камерцыйны сэрвіс pismo.bel.
Ёсць ініцыятыва «Майстэрня паштовак салідарнасці» / Solidarity Postcards Atelier https://bit.ly/3PIOcjz.
Адрасы палітвязняў застаюцца ў табліцы https://airtable.com/shrqmYo8MpIsPILwP, а таксама на сайце праваабаронцаў.
Пашыраны спіс — на Dissidentby https://dissidentby.com.