
Справу разглядала
суддзя Таццяна Шоцік.
Ігар Леднік быў
затрыманы 18 красавіка 2022 года. Напачатку яму прысудзілі 15 сутак
адміністрацыйнага арышту, але пасля іх ён на волю не выйшаў – быў змешчаны ў
Следчую турму №8 у Жодзіне.
Згодна з
матэрыяламі справы, Ігар Леднік з чэрвеня па снежань 2020 года прадаставіў для
публікацыі ў адзін з часопісаў артыкул з загалоўкам «Міжнародна прызнаны
нейтралітэт Беларусі — гарантыя бяспекі ў рэгіёне АБСЕ».
Названы матэрыял апублікаваны ў друкаваным выданні «Пазіцыя» 28 снежня 2020 года, а 7 чэрвеня 2021 года размешчаны на яго сайце. У ім нібыта ўтрымліваліся загадзя ілжывыя звесткі, якія ганьбяць і зневажаюць гонар ды годнасць Лукашэнкі, у сукупнасці з абвінавачваннем у асабліва цяжкіх злачынствах, у тым ліку супраць бяспекі чалавецтва.
18 ліпеня 2022 года суд Барысаўскага раёна прызнаў інфармацыйную прадукцыю Facebook-старонкі Ігара
Ледніка «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Абвінавачанне ў
ходзе судовага працэсу запрасіла для Ігара Ледніка пазбаўленне волі тэрмінам на
тры гады ў калоніі агульнага рэжыму.
Як стала вядома праваабаронцам, менавіта такі тэрмін і прысудзіў Ледніку суд. Акрамя таго, канфіскацыі падлягаюць камп'ютар і тэлефон Ігара. Канфіскаваныя падчас вобшуку ў яго кватэры асобнікі часопіса «Пазіцыя» падлягаюць знішчэнню.