Палітзняволеная Сафія Малашэвіч цалкам адбыла тэрмін і выйшла на волю
Сёння дзяўчына была вызвалена з ПК-4 у Гомелі пасля сканчэння тэрміну зняволення, паведамляе ініцыятыва D*ssidentBY.
Сафію Малашэвіч затрымалі 6 верасня 2020 года на акцыі пратэсту «Марш
адзінства», падчас якой яна балончыкам з фарбай малявала на паверхні шчытоў
спецыяльных сродкаў загароджы. Ёй прад'явілі абвінавачванне адразу па трох
артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт.368, ч.1 арт. 342, ч.1 арт. 339. Суд
пакараў яе 2 гадамі калоніі.
Разам з Сафіяй судзілі яе хлопца, Ціхана Клюкача, які ўжо таксама выйшаў на волі і зараз зараз знаходзіцца ў складзе беларускага добраахвотніцкага батальёна «Пагоня». Ціхана асудзілі на 1,5 года калоніі.
У апошнім слове ў судзе Сафія прасіла не караць хлопца: «Клянуся, Ціхан не заслугоўвае такога пакарання!».