«Усё ідзе ў печку!». Да Дар’і Чульцовай у калоніі не даходзяць лісты
Маці палітзняволенай журналісткі сустржэлася з дачкой і распавяла аб гэтым «Народнай Волі».
Журналісткі Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова
былі затрыманы 15 лістапада 2020 года пасля жывога эфіру з месца разгону
сілавікамі дэманстрантаў — на сімвалічнай «плошчы Перамен».
Судом Фрунзенскага раёна Мінска яны былі прызнаны вінаватымі
паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія
груба парушаюць парадак і звязаны з яўным непадпарадкаваннем патрабаванням
прадстаўнікоў улады, што мела вынікам парушэнне працы транспарту, актыўны ўдзел
у такіх дзеяннях») і прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі
агульнага рэжыму.
Зараз Дар’я Чульцова адбывае пакаранне ў жаночай калоніі №4
у Гомелі. У мінулыя выхадныя ёй дазволілі спатканне з маці.
«Усім добрым людзям дачка перадае прывітанне, — распавяла
Наталля, маці Дар’і. — Самаадчуванне ў яе добрае, выглядае гэтаксама. Стала
зусім дарослай.
Да вызвалення засталіся чатыры месяцы, і ўсе мы разумеем,
што яны будуць самымі складанымі.
Даша ў калоніі шмат чытае, зараз збіраецца перачытаць
«Майстар і Маргарыта» Булгакава.
А вось лісты дачка не атрымлівае зусім. Усё ідзе ў печку!»